Восеньскі калейдаскоп 2026

Восень… У кожнага з нас свае ўласныя асацыяцыі з восенню. Яна можа быць залатой і сонечнай, а можа быць хмурнай і дажджлівай. Але толькі для творчага чалавека восень прыгожая ў любой праяве! Колькі цудоўных вершаў прысвечана восені, колькі музыкі напісана ў яе гонар, колькі карцін дараць нам прыгажосць каляровай разнастайнасці восеньскай прыроды.

І вось, 5 лістапада 2026 г., 16:00, мы запрашаем Вас у Карцінную галерэю Г. Х. Вашчанкі па вул. Карповіча, 4 на адкрыццё чарговага праекта, арганізаванага сумесна з Гомельскай абласной арганізацыяй ГА «Беларускі саюз мастакоў» – «Восеньскі калейдаскоп 2026».

На выставе будуць прадстаўлены работы (жывапіс, графіка, скульптура) больш за 50 аўтараў – як вядомых, так і пачынаючых мастакоў. Зразумела, будуць прадстаўлены як традыцыйныя восеньскія краявіды і нацюрморты, так і «восень» у філасофскім разуменні. Арганізатары не абмяжоўвалі ўдзельнікаў толькі дадзенай тэматыкай. Бо, як ужо было адзначана вышэй, восень у кожнага свая! Хтосьці падводзіць вынікі летняга пленэру, а хтосьці разважае аб вечных каштоўнасцях. Восень — гэта пара, у якой кожны знойдзе нешта сваё, нешта блізкае.

 

  • Дата : 05.11.2026 - 06.12.2026
  • Время : 10:00 - 19:00 (Europe/Moscow)
  • Адрес : ул Карповича, 4, г.Гомель

Возможно Вас заинтересует:

мастер-классы
мероприятия
Гомель, ул.Карповича, 4

Экскурсия с художником

мастер-классы
мастер-классы